ГЛАБІГЕРЫ́НАВЫ МУЛ,
фарамініферавы мул, акіянскі і марскі асадак, які складаецца пераважна з ракавін планктонных фарамініфер і іх абломкаў. Звычайна да глабігерынавага мула адносяць асадкі, у якіх больш за 30% (іншы раз да 99%) вуглякіслага кальцыю CaCO3, паводле памеру зерняў — ад пяскоў да тонкіх мулаў. Афарбоўка светлая, часта амаль белая. Глабігерынавы мул укрывае больш як 1/3 плошчы
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)